be
pdf

Ніва 3 (2592) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Падобна на тое, што 2006 год стане вызначальным у геапалітычных стасунках Расіі і Еўрасаюза, дзяржавамі Усходняй і Сярэдняй Еўропы з аднаго боку і заходнімі багатымі краінамі кантынента. Ключавым пытаннем дачыненняў становіцца гаспадарчая газавая праблема. Калісьці была папулярная такая расійская прымаўка з гульнёй слоў: „Жизнь бьёт ключом (па-расійску „ключ” — гэта крыніца) и всё по голове”. У першыя студзеньскія дні актуальнасць гэтага выслоўя для Украіны стала надзвычайнай. Расія, уся гаспадарчая моц якой трымаецца выключна на агромністых прыродных радовішчах і карысных выкапнях, напрыканцы года распачала супраць Украіны сапраўдны эканамічны шантаж. Уся „братэрская любоў” з боку Масквы скончылася адразу пасля аранжавай рэвалюцыі. І гэтак з кожнай краінай, дзе ад улады адхіляецца крамлёўскі марыянетачны рэжым. Усе суседнія народы для Масквы кепскія, адны беларусы добрыя. Толькі наша краіна плаціць па 47 долараў за кубічны метр газу. Гэта самы танны газ і самы дарагі адначасна. (У. Хільмановіч, Газавы ключ, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-01-15
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org