- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры канцы мінулага года паказалася кніжка Яраслава Яновіча Likwidacja oficjalnego nazewnictwa miejscowosci Bialostocczyzny pochodzenia bialoruskiego przez administracje rzadowa w latach 1921-2004. Dokumenty. Komentarze. Справай змены дзяржаўнай адміністрацыяй беларускіх геаграфічных назваў Яраслаў Яновіч займаецца ўжо больш за дваццаць гадоў. Прабаваў ён пры дапамозе сяброў з Беларускага саюза ў Рэчы Паспалітай стрымаць гэтую палітыку, а нават запачаткаваць працэс вяртання беларускіх назваў. Аднак усё гэта выглядала так, быццам галавою хацеў разбурыць тоўстую бетонную сцяну. Астаўся толькі боль галавы, а сцяна як стаяла, так і стаіць. Кніжка адлюстроўвае шматгадовую працу Яраслава Яновіча, яго карэспандэнцыю з прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, пералік населеных пунктаў, якім адміністрацыя памяняла назвы так, што загубілі яны беларускі характар, часам таксама першапачатковы сэнс. Апублікаваная карэспандэнцыя, якую атрымлівалі Яраслаў Яновіч і Беларускі саюз выклікае прыгнятальнае ўражанне. (Я. Мірановіч, Ліквідацыя беларускай тапаніміі на Беласточчыне, фрагмэнт)