- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзесяць год таму, у ліпені 1994 года, беларускі народ абраў першага ў сваёй гісторыі прэзідэнта краіны. Упэўнена перамогшы ў другім туры Вячаслава Кебіча, гэтую пасаду заняў Аляксандр Лукашэнка. Яго перадвыбарныя абяцанні практычна нічым не адрозніваліся ад дэмагогіі Кебіча — аднавіць разбураныя эканамічныя сувязі, увесці расійскі рубель, інтэгравацца з Расіяй... Здаецца вельмі парадаксальным, што ў той час, калі беларускі народ абраў шлях да незалежнасці, мог на перамогу разлічваць кандыдат з такой праграмай, бо нават камуністычная парламенцкая большасць пад націскам апазіцыі БНФ і вулічных акцый беларускага грамадства, якія на пачатку дзевяностых сама масавымі былі менавіта ў Мінску, змушана была абвясціць незалежнасць Беларусі, прыняць старадаўнюю беларускую сімволіку і надаць беларускай мове статус дзяржаўнай. Такі ход падзей сведчыў, што ўзяўшы папулісцкія абяцанні аднаўлення Савецкага Саюза, наўрад ці можна было разлічваць на пераважную большасць галасоў выбаршчыкаў. Каму ж тады на людзях і з экранаў тэлевізараў даваў свае прысягі Аляксандр Рыгоравіч... (В. Сазонаў, Без права на выпраўленне, фрагмэнт)