- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Упарты нівец Янка Целушэцкі. У штогадовым плебісцыце на найлепшага земляроба і солтыса на Падляшшы, які праводзіць папулярная беластоцкая штодзёнка „Gazeta Współczesna” Янка Целушэцкі — солтыс Новага Ляўкова Нараўчанскай гміны прымаў удзел ужо другі раз. Два гады таму апынуўся ён у першай пяцёрцы сярод 60 заяўленых солтысаў. Сёлета конкурс ён кончыў на трэцім месцы (22% галасоў, аддадзеных пры дапамозе эсэмэсак або ў галасаванні на купонах, выразаных з экземпляра газеты). Амаль увесь час вёў стаўку. Галасавалі на яго не толькі жыхары навакольных вёсак, якія ведаюць дзейнасць актыўнага солтыса. Пару гадоў таму Янка Целушэцкі здабыў быў першае месцы ў рэйтынгу гэтай газеты на „Індыідуальнасць года” на Гаўнаўшчыне.