be
pdf

Ніва 28 (2513)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ужо на пачатку 80-х гадоў дваццатага стагоддзя ў БССР канчаткова сфармаваўся клас беларуска-савецкай наменклатуры. Два дзесяцігоддзі да таго не зусім было зразумела, якія галоўныя прыярытэты сваёй палітыкі ён абярэ. Калі ў той жа Балтыі мясцовыя наменклатуры зберагалі свае нацыянальныя адметнасці і каштоўнасці — мову, культурную і духоўную спадчыну, то ў Беларусі маскоўскія ўплывы былі куды мацнейшымі. Гэта тлумачылася мноствам фактараў, галоўнымі з якіх сталі два. Першы — тое, што ў Беларусь пасля вайны было прысланае мноства расійскіх чыноўнікаў, якія пільна сачылі за дэталёвым выкананнем маскоўскіх дырэктываў і паспяхова нішчылі нацыянальную свядомасць беларусаў. Другі, яшчэ больш важкі фактар — бээсэсэраўскія наменклатурнікі займелі перспектывы росту ў агульнасавецкіх уладных структурах. Прытым яны былі ўпэўненыя, што ў разе няўдачы там, заўсёды могуць вярнуцца на сваю „вотчыну” — Савецкую Беларусь, дзе цёплае месца было гарантаванае. Усе мажлівыя ільготы, бясплатныя кватэры і лецішчы, перспектыўная адукацыя дзецям, а пасля і ўтульнае месца працы для іх, ды безліч іншых сталіся больш важнымі для гэтых людзей, чым захаванне нацыянальнай тоеснасці беларускага народа. Гэта вызначыла шляхі фармавання светапогляду бээсэсэраўскай наменклатуры... (В. Сазонаў, Якая сіла кіруе ў Беларусі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-07-11
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org