- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлетняе святкаванне купальскай ночы ў Залуках было ўнікальным не толькі з за таямніцы, якую яна хавае, але і таму, што адзначалася пятнаццатая гадавіна тутэйшага калектыву «Каліна». Былі віншаванні і падарункі, а Янка Карповіч з капэлы «Хутар» прачытаў верш Анатоля Парэмсбкага, які закончаны словамі: «Вялікі дзякуй «Каліне» цудоўнай,/ За пройдзеныя пятнаццаць лет,/ А слава твая ніколі не загіне, / Ты як маёвы букет. / Жыві і цвіці нам, родная «Каліна,/ Жыві нам сто лет!». Калектыў з нагоды юбілею выпусціў альбом «Вітаюць Залукі», які складзены з дзесяці песень. Свята пачаў маляўнічы парад калектываў з вянкамі, які затым — разам з прыходам змроку — з натоўпам гуляючых перайшоў на Супрасль.