- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— У першы клас гімназіі запісалася ўжо сем асоб, — кажа Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў Беластоку. Хоць лік першакласнікаў-гімназістаў сціплы — усё ж поспех. Большасць іх не хадзіла ў „чацвёрку”. Дарэчы, у гэтай узроставай групе, як ніколі, былі праблемы з арганізаваннем урокаў. Працягам шасці гадоў родную мову ў ПШ н-р 4 вывучалі толькі тры вучаніцы. Аднак не колькасць тут важная! Дзяўчаты ўсе (на чатыры асобы ў класе) атрымалі пасведчанні з бела-чырвонымі палоскамі, а іх бацькі віншавальныя граматы. Аня Яканюк і Магда Саковіч закончылі шосты клас з сярэдняй ацэнкай 5,5, Оля Максімюк 5,0. За шэсць гадоў прынеслі яны школе многа ўзнагарод, у першую чаргу за ўдзел у беларускіх конкурсах. Аня Яканюк, вядомая сярод грамады як старшыня школьнага камітэта. (Г. Кандрацюк, Запрацавалі добрую славу!, фрагмэнт)