- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вынікі перапісу насельніцтва з 2002 года для беларусаў вельмі аптымістычныя. Ёсць нас у Польшчы 48,7 тысяч. Амаль кожны трэці праваслаўны на Беласточчыне акрэсліў сябе беларусам. Ведаючы настроі ў Беластоку я спадзяваўся, што вынік атрымаецца напалову горшы. Калі ў 1983 г. я ўпершыню спрабаваў акрэсліць адсотак беларусаў сярод праваслаўных, пасля шматмесячных апытанняў выйшла мне, што толькі 26,3% назвала сябе беларусамі, 28,5 — палякамі, 31,5 — рускімі, 2 — украінцамі, астатнія — 11,3% — тутэйшымі. Дзесяць гадоў пазней сацыёлаг Анджэй Садоўскі правёў больш грунтоўныя даследаванні і атрымалася яму, што адсотак беларусаў большы толькі на адзін працэнт. Рашуча пабольшыўся толькі адсотак палякаў. Праз дзесяць гадоў пераважная большасць рускіх і тутэйшых назвала ўжо сябе палякамі. Быў гэта перыяд узнікнення і вельмі актыўнай дзейнасці беларускіх арганізацый. Аказваецца, што не мелі яны ніякага ўплыву на тутэйшых ці рускіх, якія маланкава, у новых палітычных умовах, пераўтварыліся ў праваслаўных палякаў. Паспрыяла гэтаму таксама палітыка царкоўных улад, якія шукалі шляхоў прыстасавання да новай палітычнай сітуацыі пасля 1989 г. (Я. Мірановіч, Шмат нас, фрагмэнт)