- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі год рэалізуецца рэформа аховы здароўя і надалей ніхто не ведае дзеля чаго ажыццяўляецца эксперымент, які большасць грамадзян пазбавіў доступу да лекара. Шмат пацыентаў, якім чыноўнікі адабралі грошы не пытаючы ў іх згоды і абяцаючы дармовыя медыцынскія паслугі, не ператрывала шаленства, якое адбываецца ў сферы аховы здароўя. Зразумела, што вінаватых ніхто не знойдзе, а нават і не шукае. Медыкі задаволеныя, бо зарабляюць больш, менш працуючы, а дэбілы, якіх завуць палітыкамі, хваляцца чарговай рэформай, якая наблізіла нас да Еўропы. Скарумпаваную службу аховы здароўя заступіла больш каштоўнае для хворых платнае абслугоўванне ў прыватных кабінетах. Зразумела, надалей існуе дармовая амбулаторыя і — вынаходка нашага часу — сямейны лекар, якія прапануюць дармовыя паслугі. Дарма, значыць, за грошы, якія нам забралі ў выглядзе страхавання ці падаткаў. Але, напрыклад, калі захочам лячыць зубы, тады за кожную залатаную дзірку трэба ў сярэднім даплаціць 50 злотых. Толькі 15 злотых даплачвае за нас г.зв. Каса хворых. Горш, калі спатрэбіцца нам дапамога спецыяліста — кардыёлага, уролага, ларынголага. Сямейны ці амбулаторны лекар дае без праблемы адпаведную паперку, у адпаведнасці з якой павінен нас прыняць спецыяліст. (Я. Мірановіч, Рэформа ідзе паспяхова, фрагмэнт)