- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Такога яшчэ не было. Самыя вялікія, з моманту развалу Савецкага Саюза, вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, пачаліся. Зразумела, што з удзелам расійскіх ваенных. І не толькі ваенных, але і палітыкаў самага высокага рангу. З 17 па 25 чэрвеня танкі, самалёты ды іншая ваенная тэхніка і, вядома ж, людзі будуць ездзіць, лётаць, страляць і дакладваць пра вайсковыя поспехі ў галіне знішчэння нейкага ворага і паспяховай аховы межаў саюзнай Беларуска-Расійскай дзяржавы. Найбольш уражвае той факт, што такой дзяржавы быццам юрыдычна і няма, аднак ваяваць за яе ўсё адно як бы трэба. Разабрацца ў гэтым амаль немажліва для чалавека недасведчанага ў сучаснай і, абавязкова, у мінулай палітыцы Расіі. Хаця, калі глянуць глыбей, то што сённяшняя, што ўчарашняя палітыка Расіі практычна не памянялася за апошнія трыста гадоў. Асабліва ў дачыненні да бліжэйшых суседзяў. (В. Сазонаў, Манеўры, фрагмэнт)