be
pdf

Ніва 26 (2511)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Кожны, хто сочыць за палітычным жыццём у Польшчы, даўно заўважыў адсутнасць Яцка Кураня. Хварэў некалькі гадоў, часцей прабываючы ў шпіталі чым дома. Вестка пра смерць Кураня шмат каму прыпомніла, як выглядаў свет палітыкі з яго ўдзелам. Яцэк Курань, хаця ўвасабляў ідэйнасць рэвалюцыянера, мяняць рэчаіснасць імкнуўся шляхам маральнага ўздзеяння на тых, якіх лічыў вінаватымі ў несправядлівасці ці крыўдзе грамадству. Ад маладосці да канца сваіх дзён быў шчырым сацыялістам. У маладосці гэта абазначала канфлікт з тымі, якім сацыялістычная ідэалогія служыла інструментам для захопу ўлады, а пасля — зняволення грамадства. Членства ў камуністычнай партыі пазбавілі яго першы раз у 1953 годзе, калі Курань толькі пачынаў палітычную кар’еру. Не мог змірыцца з фальшам і крывадушнасцю сваіх таварышаў. У 1956 г. перакананы, што Гамулка стане ажыццяўляць сацыялістычныя ідэі, нанава стаў членам партыі. Аднак, на пачатку шасцідзесятых гадоў хутка пачалі вяртацца ўсе практыкі таталітарнай сістэмы. Курань, як ідэаліст, разам са сваім сябрам Каралем Мадзалеўскім напісаў адкрыты ліст кіраўніцтву партыі, у якім дамагаўся дэмакратыі і справядлівасці. У 1964 г. яго другі раз пазбавілі членства ў партыі. Для камуністычнай прапаганды стаў ён сімвалам рэвізіяніста, здрадніка, носьбітам чужой і варожай палякам ідэалогіі. Ліст быў таксама пачаткам яго дысідэнцкай дзейнасці. (Я. Мірановіч, Вялікі палітык і добры чалавек, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-06-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org