be
pdf

Ніва 26 (2302)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

22 чэрвеня мінула 59 гадоў з дня, калі войскі гітлераўскай Нямеччыны заатакавалі Савецкі Саюз, адкрываючы найбольш крывавы фронт ІІ сусветнай вайны. Немцы, якія ад двух гадоў змагаліся ўжо за панаванне ў заходняй і сярэдняй Еўропе, вырашылі, у неспрыяльных для іх мілітарных умовах, падпарадкаваць сабе Савецкі Саюз, а прынамсі яго еўрапейскую частку. Гітлер меў тады адкрыты фронт на Захадзе і ў паўночнай Афрыцы. Аднак не давяраў ён свайму саюзніку, савецкаму дыктатару Іосіфу Сталіну, які ад дзесяці гадоў рыхтаваў гаспадарку краіны да мілітарнай канфрантацыі за пашырэнне камуністычнай імперыі. Гітлер распачаў вайну на Усходзе, каб не даць часу Сталіну на заканчэнне мадэрнізацыі Чырвонай Арміі. Сталін, ствараючы новае ваеннае грамадства, знішчыў усе зоны вольнадумства. Савецкія грамадзяне, так як нямецкія, дзяліліся на тых, якія загадваюць і на тых, якія выконваюць загады. Сталін удасканаліў прынцыпы вядзення ідэалагічнай вайны і спосабы фарміравання пажаданай уладамі свядомасці грамадства. Горш ішло яму з матэрыяльнай падрыхтоўкай да вайны. (Я. Мірановіч, Гітлер быў першы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-06-25
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org