- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас дзесятага Беларускага этнаграфічнага фестывалю «Культура на сходах музея», які 8 чэрвеня адбыўся на плошчы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, прэзентаваліся вырабы майстроў рукадзелля, можна было спрабаваць выканаць такія вырабы пад наглядам вопытных майстроў. Прагучала многа беларускіх песень, можна было танцаваць побач сцэны. Паколькі мерапрыемства адбывалася ад абеду ажно да вечара, частка публікі мянялася. Калі апошнім запрэзентаваўся беларускі рок-гурт «Relikt» з Мінска, большасць публікі састаўлялі ўжо маладыя людзі, якія чакалі выступу вядомага ім калектыву (у мінулым годзе «Relikt» заняў першае месца і здабыў прызнанне публікі падчас гайнаўскага рок-фестывалю «Ракавіска»).