- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра нямецкую акупацыю Беларусі напісалі ўжо хіба сотні кніжак і тысячы артыкулаў. Асабліва плённа літаратура на гэтую тэму ўзнікала ў савецкі перыяд, калі гісторыю ІІ сусветнай вайны стваралі паводле ўказанняў партыі. Таму калі пры канцы васьмідзесятых гадоў паказалася кніжка Юры Туронка Беларусь пад нямецкай акупацыяй, разбурыла яна ўсю будаваную доўгімі гадамі міфалогію. Цяпер беларускім гісторыкам з’явіліся добрыя ўмовы, каб пачаць рэканструкцыю падзей, што адбыліся ў Беларусі ў 1941-1944 гадах. У архівах даступнымі сталі матэрыялы, якія раней пэўна, маглі глядзець толькі давераныя чэкісты. Праўда, хаця можна ўжо гісторыкам знайсці крыніцы праўды, але дзяржаўны апарат усё яшчэ абмяжоўвае папулярызацыю ведаў, якія рашуча мінаюцца з савецкай гістарыяграфіяй. Сярод матэрыялаў прысвечаных нямецкай акупацыі найбольшае ўражанне выклікаюць нямецкія дакументы (большасць іх пасля вайны была перакладзена на рускую мову), якія адлюстроўваюць стан ведаў немцаў пра акупаваную краіну. Акупанты пакуль прыйшлі ў Беларусь ведалі ўсё пра людзей, якія жылі на гэтай тэрыторыі. (Я. Мірановіч, Нямецкая акупацыя Беларусі ў нямецкіх дакументах, фрагмэнт)