- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здавалася, што восень гэтага года будзе вельмі цікавай, па прычыне планаванага вялікага сатырычнага шоу, якім будуць прэзідэнцкія выбары. Нішто не паказвала на тое, што кіруючая ў Польшчы кааліцыя постсалідарніцкіх партый проста рассыплецца. Прыватныя інтарэсы пару тысяч актывістаў Уніі вольнасці, разам з выхадам партыі з кіруючага лагера, моцна пацярпелі. Невядома якія былі прычыны ўцёкаў унітаў з урадавых структур, але можна дадумацца, што інтарэсы партыі патрабавалі не мець нічога супольнага ў даны момант ні з фінансамі, ні гаспадаркай краіны. Найчасцей партыі нахабна пхаюцца да ўлады і Унія вольнасці не вылучалася нічым асаблівым у гэтым плане. Змагалася за крэслы для сваіх прыхільнікаў так у цэнтральных, як і ў лакальных установах. Відаць, што ў эканоміцы набліжаецца нейкі пераломны момант, які, аднак, не будзе аптымістычным для грамадства. Да гэтай пары публічныя фінансы ратаваліся продажам замежнаму капіталу грамадскай маёмасці. Усё, што мела нейкую істотную вартасць, з’яўляецца ўласнасцю замежных карпарацый. (Я. Мірановіч, Неўзабаве чарговыя выбары, фрагмэнт)