- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за трыццаць калектываў і асобных выканаўцаў выступілі 8 чэрвеня ў беластоцкім парку Плянты ў час сёлетняга дваццаць дзевятага Свята беларускай культуры. Кожны прадставіў адну песню. У гэтым годзе натоўпы гледачоў і слухачоў мелі магчымасць палюбавацца маладымі пераможцамі школьнага конкурсу «Беларуская песня». Быў таксама кірмаш рукадзелля, а падляшскія беларускія пісьменнікі рэкамендавалі свае кнігі. Госцем з Беларусі быў ансамбль песні і танца «Спадчына» з Маладзечна, які дзейнічае ў тамашнім палацы культуры.