- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Едучы на днях у гродзенскім тралейбусе, мне давялося пачуць цікавую размову. Два добра падвыпітыя мужчыны голасна разважалі на нейкія глабальныя тэмы. Разважалі так, што ўвесь тралейбус з захапленнем слухаў толькі іх. Яны ўзгадвалі вельмі цікавыя факты, прыводзілі на кожную тэму добра абгрунтаваныя доказы і рабілі даволі нечаканыя і цікавыя высновы. Некаторыя з пасажыраў тралейбуса, каб даведацца адказ на нейкую чарговую галаваломку, нават не выходзілі на сваіх прыпынках, а ехалі далей. А тыя двое, здаецца, не заўважалі, што вакол іх ёсць людзі і хіба не асэнсоўвалі, што яны едуць у тралейбусе. Так іх захапляла спрэчка паміж сабой. Пагаварыўшы пра мажлівасць жыцця на Марсе і неабходнасць забараніць Кітаю выпускаць няякасную прадукцыю, мужчыны, хіба што нечакана і для ўсіх прысутных і для сябе саміх, дайшлі да беларус-кай тэматыкі. (В. Сазонаў, Што на свеце робіцца..., фрагмэнт)