be
pdf

Ніва 24 (2509)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У апошні дзень траўня на радыё „Zet” вядомая журналістка Моніка Алейнік спытала Леха Качынскага, што маюць думаць пра сваю дзяржаву грамадзяне, калі адначасова няма ўрада, прэзідэнт акампраметаваны абвінавачаннем у злачынстве, а парламент цалкам ашалеў. Адказ на такое пытанне, вядома, у палітыкаў бывае адзін — вінаватыя нашы палітычныя канкурэнты. Аднак само пытанне адлюстроўвала стан свядомасці асоб найлепш зарыентаваных у ходзе дзяржаўных спраў. У Падляшскім ваяводстве сітуацыя можа нават яшчэ больш кур’ёзная чым у краіне. Два дэпутаты мясцовага сейміка ад невядома якой арганізацыі фактычна раздаюць найважнейшыя пасады, быццам Радзівілы ў Літве пад канец ХVІ стагоддзя. Калі яны захочуць, могуць даць уладу над ваяводствам чырвона-зялёным, або чорным. Усё ў залежнасці ад таго, хто ім ніжэй паклоніцца. У выніку дэмакратычных выбараў чорныя і чырвона-зялёныя атрымалі прыблізна падобную колькасць мандатаў. Таму пра лёс улады рашаюць тут зусім невядомыя нават у гміннай палітыцы людзі, якія сталі дэпутатамі па рэкамендацыі Анджэя Лепэра. Аднак яны даўно ўжо пакінулі свайго дабрадзея і цяпер гуляюць на свой рахунак... (Я. Мірановіч, Год выбараў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-06-13
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org