- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі з мінулага асталіся ў нас дрэнныя ўспаміны, стараемся забыць пра іх. У былых вучняў Гайнаўскага белліцэя засталіся вельмі добрыя ўспаміны ад вучобы ў сваёй школе, аб чым заяўлялі падчас ІІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковай вучобай беларускай мове ў Гайнаўцы, што праходзіў 31 мая і 1 чэрвеня. Прыбыло на яго каля 250 чалавек, якія закончылі адукацыю ў 1953-2003 гадах. Спаткаліся яны ў прыгожым мураваным будынку, але выдатная большасць сабраных вучылася яшчэ ў старым утульным драўляным будынку, які ўспаміналі з асаблівай настальгіяй. Аднак перш за ўсё з асаблівым сантыментам выпускнікі белліцэя ўспаміналі пабыўку ў школе, сяброў і настаўнікаў.