- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося мне быць. Уражанне засталося сумнае — судовыя пасяджэнні нагадвалі тэатр абсурду, у якім галоўныя „акторы” з боку дзяржаўных структураў нагадвалі лялек-марыянетак, якіх перыядычна тузаюць за нітачкі. Галовы „актораў” матляліся і выдавалі патрэбны тэкст. У Лідзе судзілі астравецкага актывіста Івана Крука. Суд пачынаўся ў Астраўцы, але каб схаваць гэты фарс ад мясцовай супольнасці (заўважым, што ў падтрымку „бунтаўніка”, які, як грамадскі праваабаронца, ратаваў ад беззаконня ўлады многіх людзей, падпісалася амаль 70 чалавек) працэс перанеслі ў Ліду. Спярша на сына Івана Крука завялі крымінальную справу, нібыта ён скраў у нейкай грамадзянкі грошы. (У. Хільмановіч, Суд і абсурд, фрагмэнт)