be
pdf

Ніва 23 (2508)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

22-23 траўня ў Вільні прайшла юбілейная канферэнцыя Таварыства беларускай культуры. Арганізацыя адсвяткавала свае 15-гадовыя ўгодкі і стала ініцыятарам стварэння Асацыяцыі беларускіх культурных суполак Балтыцкага рэгіёна. Удзельнікамі юбілейных урачыстасцей, акрамя беларусаў Літвы, сталі госці-суайчыннікі з Эстоніі, Латвіі, Беласточчыны, Прагі, Калінінграда, Гродна, Мінска і іншых месцаў Беларусі. Вёў рэй старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, сябра прэзідыума Рады БНР Хведар Нюнька. Праграма побыту распачалася на Лукішскім пляцы ўскладаннем кветак да месца павешання Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага — кіраўнікоў вызвольнага паўстання 1863 года. З прамовамі выступілі Уладзімір Колас, Генадзь Бураўкін, Алег Трусаў, Уладзімір Арлоў, Пятро Краўчанка. Далей была арганізавана экскурсія ў Музей ахвяр савецкага генацыду — будынак былой турмы, дзе сядзелі палітычныя вязні. У 1940-1950 гады на тэрыторыі цяперашняй Літвы быў значны падпольны супраціў камуністычнай уладзе. Сярод вязняў віленскай „Лубянкі”, адкуль мала каму давялося выбрацца жывым, былі і беларусы. Цяпер у былой турме зроблены музей, дзе можна выразна ўявіць жахі савецкай сістэмы зняволення і знішчэння чалавека... (У. Хільмановіч, Беларусы Балтыкі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-06-06
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org