be
pdf

Ніва 22 (2611) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Выйшаўшы з будынка Беластоцкага суда, дзе толькі што былі апраўданы сябры Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва”, да мяне даляцелі словы аднаго з прысутных на судовай зале. Ён з радасцю абвясціў, што, нарэшце, заангажаваных у беларускіх справах беларусаў, якія ўсё жыццё пры-свяцілі беларускасці, апраўдалі, а не пакаралі. І гэта, маўляў, першы выпадак за яго жыццё. На гэта другі прысутны заўважыў, што гэта ўвогуле можа быць першы выпадак за ўсю навейшую гісторыю. Нехта нагадаў, што нешта падобнае ўжо было. Нядаўна ў Мінску суд апраўдаў Станіслава Шушкевіча, былога спікера беларускага парламента і сённяшняга актыўнага палітычнага дзеяча аб’яднанай беларускай апазіцыі. Усе прысутныя весела і задаволена назвалі апошнія падзеі добрымі тэндэнцыямі і пажадалі адзін аднаму, каб урэшце апраўданне беларусаў за беларускія справы перарасло ў традыцыю. А лепш, каб увогуле за гэта не судзілі. Бо так ніхто толкам і не змог растлумачыць, ні на судзе, ні да яго, у чым жа вінавацілі тых „ніўцаў”. (В. Сазонаў, Добрыя тэндэнцыі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-05-28
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org