- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас сёлетняга гайнаўскага фестывалю, які праходзіў пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага і па блаславенстве мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы, выступілі 24 конкурсныя выканаўцы і 2 мінулагоднія лаўрэаты ў час інаўгурацыйнага канцэрта — хор Кафедры св. Марыі Магдаліны ў Варшаве і хор Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Царкоўны спеў на фестывалі слухалі шматлікія святары і іерархі — мітрапаліт Сава, архіепіскап віцебскі і аршанскі Дзмітры, мітрапаліт афінскі Нікалаас, епіскап сямятыцкі Георгій і епіскап супрасльскі Грыгорый