- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У панядзелак, 26 мая 2003 г., я даведалася, што дзень раней памёр Мікалай Нестаровіч. Я ведала яго шэсць гадоў, ад хвіліны, калі прыехала ў Варшаву вучыцца на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тады мяне запрасілі на прэм’еру дакументальнага фільма, да якога фотаздымкі рабіў Мікалай Нестаровіч. На чацвёртым курсе я вырашыла напісаць магістэрскую дысертацыю пра творчасць Тамары Саланевіч. З дапамогай прыйшоў мне Мікалай Нестаровіч — кінааператар большасці яе фільмаў. Лёс сутыкнуў іх пры рэалізацыі „Крэсавай балады”. Я вырашыла падзяліцца з чытачамі „Нівы” эфектам маіх размоў. Наколькі я ведаю, гэта апошняе інтэрв’ю Мікалая Нестаровіча. (Беларускія майстры дакумента, фрагмэнт)