- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У многіх сем’ях падрыхтоўка да Ражджаства Хрыстовага была доўгай і займальнай, а самі святы мінулі вельмі хутка. Многа радасці было ў дзетак і моладзі, якія калядавалі па вёсках і гарадах. Дарослыя маліліся ў цэрквах і адпачывалі за сталамі, побач прыгожа прыбраных ёлак. Менавіта тады ўсплывалі ўспаміны і завязвалася дыскусія наконт планаў і спадзяванняў. Развітанні з блізкімі канчаліся пажаданнямі з нагоды Ражджаства і надыходзячага Новага года (праваслаўныя Беласточчыны карыстаюцца яшчэ юліянскім календаром).