- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неўзабаве сядзем за каляднымі сталамі. Гэта час, які прысвячаем сабе і сваёй сям’і, час доўгачаканых сустрэч, гутарак, успамінаў, а таксама планаў. Каляды гэты таксама час, які ўводзіць нас у новы год. Той, які перад намі, для беларусаў Польшчы можа прынесці важныя змены. Аднак мы самі вырашым, у які бок яны пойдуць. На стале куцця, боршч, карп у розных варыянтах, капуста з грыбамі і шмат чаго яшчэ. Гэта калядны стол, на якім не павінна не хапаць страў, а за ім — людзей. Калі мы, беларусы, арганізуем сабе святы з блізкімі, таксама можам сарганізаваць сабе будучыню. Наш выбар і магчымасці вызначыць змест пытанняў у ходзе перапісу насельніцтва 2011 года, які пройдзе з 1 красавіка па 30 чэрвеня. Адказы на пытанні будзем даваць самі. Але ўжо сёння ў крузе блізкіх асоб можам сесці за адным сталом і запытаць сябе: „Ці і чаму варта запісацца беларусамі?”.