- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Гэта так выдатна акрэслівае спадара прафесара, яго годнасць і дастойнасць, што варта запомніць гэтае названне, — падводзіць вечарыну прафесар Тэрэса Занеўская, з ляўдацыі якой пачаўся юбілей 80-годдзя Алеся Барскага, паэта, дзеяча, прафесара. Беластоцкія „Сподкі” прывыклі ўжо прымаць беларускія мерапрыемствы ды іх герояў. „Князь з Бандароў”, які апошнім часам вельмі рэдка наведвае роднае Падляшша, на гэты раз, нягледзячы на клопаты са здароўем, прыехаў сустрэцца з рознымі пакаленнямі сваіх вучняў, студэнтаў, чытачоў ды сяброў. — Дзядзька тэлефануе нам рэгулярна, прасіў быць і сёння з ім, — гаворыць Тамара Драбікоўская-Хмара, якая разам з дачкой прыйшла па-сямейнаму ацяпліць атмасферу мерапрыемства. — Гэта для нас важнае, што можам быць часткай беластоцкага юбілею. Беласток зараз не часта вітае паэта Алеся Барскага ці прафесара Аляксандра Баршчэўскага. Пасля доўгага часу, афіцыйна і з пашанай, па грамадскай ініцыятыве Валянціны Швед, прыняў ураджэнца Бандароў у першую чаргу як сябру і чалавека вялікіх заслуг для беларушчыны ды польска-беларускага дыялогу.