- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі дваццаць гадоў таму ў Новым Корніне адкрывалі новую школу, ніхто з мясцовых не думаў, што ў іх вёсцы будуць вучыцца дзеткі з паловы гміны, што за школьнай партай сустрэнуцца жыхары Старога Беразова і Чыжык, Махнатага і Хітрай, Дубіч-Асочных і Трывежы. І памяшаюцца іх дыялекты, якія ў мінулым насцярожвалі да боек на забавах. Вясковыя звычкі, як і дыялекты, малацікавыя для сучаснага польскамоўнага школьніка. Тут, як ва ўсім свеце, вольны час вучні праводзяць ля камп’ютараў. — А ці за дваццаць гадоў у Новым Корніне будуць размаўляць па-англійску? — пытаем у настаўніка англійскай мовы. — Магчыма, так яно будзе. Гэта ўжо іншае пакаленне, — кажа Юры Куклік. — Сёння ўсе хочуць ведаць англійскую мову. Хоць у нас абавязковай замежнай мовай — руская, то сто працэнтаў ходзіць таксама на англійскую. На перапынку ўсе вітаюць мяне: Good morning! У духу я пазайздросціла спадару Юры Кукліку. Калі ў час перапынкаў я хадзіла па калідорах школы, мяне віталі адно словамі: Dzień dobry! Праўда, гэта не пярэчыла мясцовай традыцыі, паколькі такая форма прывітання таксама свая, беларуская! (Г. Кандрацюк, Сямейная школа, фрагмэнт)