be
pdf

Ніва 2010/12 (2810)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У 2002 годзе падчас перапісу насельніцтва ў межах гарадской гміны Сямятычы 236 асоб назвала сябе беларусамі. Пачынаю з гэтай інфармацыі, паколькі, між іншым, з гэтага горада пачнецца пробны перапіс насельніцтва, які мае праверыць цэлы механізм перад асноўным перапісам, які адбудзецца паміж 1 красавіка а 30 чэрвеня 2011 года. Закон аб перапісе Сейм Рэчы Паспалітай прыняў 4 сакавіка г.г., зараз ён будзе разглядацца Сенатам. Паводле закону, нацыянальнасць (прыналежнасць нацыянальная або этнічная) — гэта дэкларатыўная, падтрымліваная суб’ектыўным пачуццём, індывідуальная рыса кожнага чалавека, якая з’яўляецца выразам эмацыянальнай, культурнай або звязанай з паходжаннем бацькоў, акрэсленым народам ці этнічнай супольнасцю сувязі. Так акрэсліваецца сфера нашага жыцця, якая ў 2011 г. стане адной з тэм перапісу насельніцтва. Сярод пытанняў, звязаных з нацыянальнасцю ды пачуццём культурнай адметнасці, паявяцца пытанні пра мову, якой карыстаемся ў хаце, а таксама новыя паказчыкі адметнасці жыхароў Польшчы. Паяўляецца новая катэгорыя апісання нашага самаадчування, менавіта „родная мова”. Закон не высвятляе, што падразумяваецца пад гэтым тэрмінам і перш за ўсё будзе ізноў лічыцца наша суб’ектыўнае адчуванне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-03-21
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org