be
pdf

Ніва 2009/45 (2791)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У дзень Усіх Святых сустракаюся ля сходаў Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы са спадаром Васілём Сакоўскім, настаўнікам і беларускім дзеячам. Сёлета развіталіся мы з чарговым, аддадзеным справе музея чалавекам, з Міхалам Голубам. Тры гады ўжо няма з намі Кастуся Майсені. Памяць пра іх застаецца, але наш абавязак — працягваць іх справу. Музей стаіць і развіваецца ў культурным плане. Ці гэта абазначае, што беларускасць, якая ў Гайнаўцы мае свае добрыя традыцыі, зусім не прападзе? — Каго з заслужаных беларускасці ў Гайнаўцы ўспамінаеце ў такі дзень? — Здаецца ўсіх, з якімі я працаваў. У нас была вельмі сямейная атмасфера. Мы ж праціралі дарогі, і з беларускасцю, і з адносінамі да нас, а нялёгкі быў час. Таму думаю, што ўсе, якія працавалі ў карысць беларускасці, з’яўляюцца заслужанымі. Дырэктар Аляксандр Іванюк разумеў гэта, таму моцна займаўся беларускімі справамі. У пачатках былі Ніна Нічыпарук, Васіль Бахар, Васіль Літвінчук, Васіль Дзун ды іншыя. Шмат людзей, якіх варта помніць. (І. Карпюк, У пошуках памяці, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2009-11-08
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org