- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзесяцёх маладых мужчын з Беласточчыны прыняло ўдзел у трохдзённым конкурсе царкоўнага званення: „Паведамляе, усхваляе, склікае” ў Мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі. Быў гэта першы такога роду агляд у Польшчы. — Цяпер у нас ёсць гадзіннік і ведаем, калі маем ісці на багаслужбу. Званы азываюцца пераважна паўгадзіны да яе пачатку. Так ёсць нават цяпер, калі ў нас ёсць гадзіннікі; бывае, што забываем, што надыходзіць час набажэнства, малітвы. Гук звана не толькі напамінае пра час, але і пра абавязак малітвы, — сказаў у размове з „Нівай” у час агляду перашаіерарх Беластоцка-Гданьскай епархіі архіепіскап Іакаў. Пры канцы Светлага тыдня сапернічалі паміж сабой званары з прыходаў Беластока, Дубін, Гайнаўкі, Супрасля, Сямятыч і Васількава. Займаюцца яны званеннем ад чатырох да дзесяці гадоў. Званароў да ўдзелу ў конкурсе заяўлялі настаяцелі прыходаў. Конкурсныя змаганні папярэдзіла выступленне дзейнічаючага ад нядаўна мужчынскага хору імя Багдана Анісімовіча пад кіраўніцтвам Марціна Абійскага. Янка Макаль з прыхода Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі, які займаецца званарскай справай ад васьмі гадоў, тлумачыў „Ніве”: — Званарскае мастацтва ляжыць ва ўмелым адбіванні рытму, на рытмізацыі. (М. Халадоўскі, Лабіст усходняй палітыкі)