- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Грамадзянская платформа кідае выклік лявіцы, калі гаворка аб праваслаўным электараце. Партыя, якая ў Еўрапарламенце належыць да хрысціянскай дэмакратыі, з’яўляецца партыяй, якая ў рэгіёне такім як наш патрапіць спалучыць заходніх і ўсходніх хрысцяін. А ўмеласць спалучэння гэтых двух вялікіх патэнцыялаў, якія з’яўляюцца вялікім багаццем падляшскага рэгіёна, для яго будучыні і поспеху становіцца неабходнай. Адтуль кандыдатура на нашым спіску пана прафесара Антона Мірановіча. Хочам сказаць выбаршчыкам, што больш нас спалучае, калі гаворка пра хрысціянскія каштоўнасці, чым крайнія ідэі лявіцы, — гаварыў дэпутат Роберт Тышкевіч, старшыня падляшскай ГП у час прэзентацыі праф. Антона Мірановіча, кандыдата на выбарах у ЕП са спіскаў Платформы ў падляшска-вармінска-мазурскай акрузе. У час прэс-канферэнцыі адзначыў: — Еўрасаюзная ўсходняя палітыка з’яўляецца ключавой для развіцця Падляшскага ваяводства. Еўрапарламент, які будзе выбраны 7 чэрвеня, вызначыць еўрасаюзны бюджэт на 2013-2020 гады. Гэта той парламент вырашыць ці такія рэгіёны як наш будуць яшчэ карыстацца еўрасаюзнай падтрымкай. (М. Халадоўскі, Лабіст усходняй палітыкі)