- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ля магілы Лукі Дзекуць-Малея (1888-1954) сабралася роўна 25 чалавек. Праўнук змагара за БНР, ліцэіст Лукаш Лабендзкі стаў найбліжэй помніка з бел-чырвона-белым сцягам. Вясновае паветра, прасякнутае радасным спевам жаўранкаў, напаўняла пачуццём лёгкасці, свабоды. З беларуска-беластоцкай перспектывы ўся сітуацыя выглядала неверагодна. І не толькі таму, што імем Лукаша Дзекуць-Малея названа ў Гданьску вуліца. І што над магілай беларускага патрыёта сабраліся прадстаўнікі многіх канфесій, прафесій і пакаленняў. Вось, чарговы раз, грамаду і ідэю незалежнай Беларусі павіншавалі ўлады горада Гданьска. Віцэ-прэзідэнт горада Мацей Лісіцкі ўсклаў на магіле бел-чырвона-белыя кветкі і паабяцаўся прафінансаваць музычны запіс беларускіх патрыятычных песень у выкананні калектыву даўняй музыкі „Cappella Gedanensis”. (Г. Кандрацюк, Жыве Беларусь на Памор’і!, фрагмэнт)