- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Аты старік куды” ў другі раз? — Імпрэза як імпрэза, — кажа Міхал, дзеяч культуры з вопытам, — мяне цяжка схапіць знянацку, бо амаль усё бачыў, але знаеш, што мяне калісь захапіла? „Юр'я". Гэта была энергія. Хаця фольк-мадэрну, які прэзентавала „Юр'я" не было ў беластоцкім клубе Фама, то быў проста беларускі мадэрн у розных відах. На тое і наладжана мерапрыемства, якое ўжо пусціла карані. Самае важнае каб паказваць, што насуперак усім додумкам у Беларусі існуе сучасная культура і ёсць людзі, якія займаюцца сучасным мастацтвам. — Калі мы год таму думалі з сябрамі з БАСу пра назоў і кшталт нашага фільмавага падарожжа па Беларусі, шукалі нейкай свабоднай назвы, без нагрузкі пафасу — тлумачыць Мацек Рант з Беластоцкага асяродка культуры, — знайшлі такую назву, якая, думаю, трапляе да маладых і выклікае прыхільную ўсмешку. „А ты, старік, куды?” — пытаецца нейкі герой з паштоўкі, якая ўжо другі раз запрашала галоўным чынам жыхароў Беластока на сустрэчу з беларускай культурай. Хто дазнаўся з паштоўкі, хто з афішы, а хто з інтэрнэту — мала важна, асабліва калі глядзіцца на такі натоўп, да гэтага яшчэ без узроставых межаў. У вочы аднак кідалася перад усім група маладых людзей, звычайна добра зінтэграваных.