- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ярмо на шыі Пра выбары ў так званы беларускі парламент чацвёртага склікання пісаць не проста. З аднаго боку не хочацца ўкрыўдзіць некаторых маладых палітыкаў, многія з якіх шчыра і самаахвярна кідаюцца ў выбарчую гонку. Гэтак жа шчыра мы ішлі на мясцовыя выбары 1995 года — апошнія больш-менш дэмакратычныя выбары ў найноўшай гісторыі Беларусі. Некаторыя з нас тады перамаглі, але дэпутатамі так і не сталі — не дазволіла тагачаснае заканадаўства, якое вымагала занадта вялікага працэнту ўдзелу выбаршчыкаў. У выніку многія саветы тады не былі абраныя, а кароткая эпоха ў нейкай ступені справядлівых выбараў скончылася. Пасля гэтага ўлада пачала дзеіць паводле найгоршых спосабаў фальшавання. Яе сталымі прыкметамі сталі падман і запалохванне. Выйграць у футбол, калі супраць цябе гуляюць паводле правілаў рэгбі, папросту нельга. Гэта аксіёма. З іншага боку, сапраўды цяжка захаваць аб’ектыўнасць, бо з пункту здаровага мыслення нібыта лагічна, што палітычныя партыі ідуць на выбары. Многія з тых, хто адназначна выказваецца за актыўныя формы ўдзелу, упэўнена цвердзяць, што гэта найперш цудоўная мажлівасць працаваць з народам. Але мажлівасці ёсць і іншыя, ніхто іх не можа адабраць.