- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта было ўсяго толькі дзевяноста гадоў таму. Радасныя твары беларусаў, якія толькі што, 25 сакавіка 1918 года, прынялі Трэцюю Устаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвяшчала незалежнасць беларускай дзяржавы. На жаль, не ўсе падзялялі іх радасць. „Вялікая” Расія, „магутная” Нямеччына, Польшча „ад можа да можа”, „бязмежны” Савецкі Саюз — усе яны будавалі планы стаць яшчэ большымі за кошт Беларусі. І вось ужо Слуцкую зямлю топча бальшавіцкая конніца з усходу. А вось і першая здрада з захаду — купленая там зброя, для змагання за беларускую незалежнасць, аказваецца сапсаванай... Неўзабаве і саму Беларускую зямлю раздзіраюць на ўсходнюю і заходнюю часткі і дзеляць паміж сабой Польшча і СССР. А вось і яны, усходнія беларусы. Сядзяць цёмным вечарам у хаце і выюць ваўкамі, бо раве непадалёку „экспрапрыіраваная” ў калгас скаціна. Раве някормленая, не падоеная. Людзям яе шкада, але што зробіш. Не да жывёлы ім, бо ўжо лютуюць бальшавіцкія тыраны і забіваюць людзей, вязуць іх у Сібір, забіраюць апошнюю ежу... Шукаюць па лясах змагароў, якія не склалі зброі... А во і заходнія беларусы. Размаўляюць на сваёй мове. Шкада толькі, што робяць гэта ў астрозе, дзе сядзяць менавіта за гэтую мову. Там, у турме, яны яшчэ вераць у савецкую прапаганду. Спадзяюцца, што мабыць хоць там, у БССР, будзе не занядбаная наша культура... Усходнія беларусы ўжо ў гэта не вераць... А прайшоў толькі (...) (В. Сазонаў, Дзевяць дзесяткаў)