- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь — у Еўропу! — скандавалі ў нядзелю 14 кастрычніка на вуліцах Мінска. У г.зв. Еўрапейскім маршы прыняло ўдзел каля сямі-васьмі тысяч асоб, хоць міліцыя гаварыла аб трох. Па-за дробнымі тузанінамі з даішнікамі, маніфестацыя апазіцыйных сіл першы раз здаўна праходзіла спакойна, значыць, без сілавой інтэрвенцыі міліцыі і АМАП ды пры згодзе ўлад. Улады Мінска дазволілі на пераход ад Акадэміі навук у парк ля пляца Бангалор па за цэнтрам. Маніфестанты, аднак, сабраліся ля Кастрычніцкага пляца, дзе пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў узнік быў палатачны гарадок.