- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ужо некалькі месяцаў мінула з таго часу, калі Рада горада Гайнаўкі прыняла пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у кантактах з працаўнікамі гарадскога самаўрада. Хаця амаль кожная іншая гміна Гайнаўскага павета, за выключэннем Белавежскай (дзе менш за 20% насельніцтва ў час перапісу назвала сябе беларусамі), магла б прыняць такую самую пастанову яшчэ перад Гайнаўкай, ніводная не рашылася першай пакарыстацца магчымасцю, якую стварае прыняты Сеймам6 студзеня 2005 года закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. Калі зараз зроблены першы крок у справе павышэння значэння роднай мовы ў грамадскім жыцці беларусаў у Польшчы (новымі магчымасцямі могуць пакарыстацца таксама жыхары Гарадоцкай гміны і трох гмін на Бельшчыне), можна паставіць пытанне: хто пасля Гайнаўкі прыме пастанову аб увядзенні дапаможнай беларускай мовы? (...)