- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікалай Мантур: — (Смех). Збольшага, так. Ні для каго не сакрэт, што некалькі тысяч жыхароў нашага павета там жыве. Не толькі ў Бруселі, але і ва ўсёй Бельгіі. Калі я стану еўрадэпутатам, маім намерам будзе служыць ім як найлепшым чынам, як гэта будзе магчыма. Лепш за ўсё было б, каб адкрыць парламенцкае прадстаўніцтва ў Бруселі, якое будзе падтрымліваць прабываючых там грамадзян Польшчы, якія часта маюць праблемы пакуль навядуць парадак у сваіх справах, знойдуць працу, жыллё. Гэта было б карысна не толькі для прабываючых там жыхароў Сямятыччыны і суседніх паветаў: Гайнаўскага або Бельскага і іншых, таму што, як ведаем, з Падляшша шмат польскіх грамадзян ездзіць у Бельгію.