- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старажытныя цвердзілі „In vino veritas” (ісціна ў віне). Расія звінаваціла Грузію і Малдову ў тым, што ў віне іх вытворчасці нібыта выяўлены атрутныя рэчывы. Відавочны палітычны падтэкст гэтага бруднага чорнага піяру. І ў гэтым разе, праўда, зусім у іншым, дакладней у іншай „віне”. Масква, нягледзячы на тое, што пасля развалу СССР мінуў ладны адрэзак часу, ніяк не можа дараваць сваім былым калоніям іхнага суверэнітэту. Пра газавы шантаж Украіны і Беларусі ўжо напісана нямала. За Малдову і Грузію ўзяліся з адваротнага боку. Усім ведама, што гэтыя паўднёвыя краіны экспартуюць пераважна віно. Іншыя важныя крыніцы прыбытку Масква ім адрэзала даўно. Яшчэ пры кананні СССР расійскія войскі разам з Прыднястроўем захапілі малдоўскую прамысловасць. А перманентна арганізоўваючы сепаратысцкі рух у Грузіі, Крэмль пазбавіў апошнюю чарнаморскіх прыбытковых курортаў. (У. Хільмановіч, Уся ісціна ў „віне”, фрагмэнт)