be
pdf

Ніва 20 (2505)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нядаўна трапіў мне ў рукі артыкул „Беларусь паміж молатам і накавальняй” Яна Цехановіча апублікаваны на старонках штотыднёвіка „Tylko Polska”. Аўтар выказаў у ім спадзяванне, што неўзабаве Аляксандр Лукашэнка памяняе сваю тактыку ў адносінах да беларускай мовы. „Гэта ж зусім ненармальнае, што ў сталіцы краіны з ліку 240 школ, толькі ў дзесяці заняткі вядуцца на беларускай мове, — піша ён. — Гэта менавіта спадчына ад СССР, але хіба ўжо даспеў час, каб гэтую паранойную сітуацыю змяніць — нават насуперак процістаянню рускаму лобі ў гэтай краіне. Беларусь — айчына беларусаў, а не рэштак, прашу прабачэння, «савецкага народа»”. А мне здаецца, што менавіта пры цяперашнім прэзідэнце беларусізацыя немагчымая, поколькі гэта ў пачатку ягонага прэзідэнцтва рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай, што ўмацавала яе дамінуючую пазіцыю і прывяло да спынення выканання пастановы Вярхоўнага Савета аб паступовым пераходзе адміністрацыі і справаводства на мову тытульнай нацыі. Для гэтага павінна быць палітычная воля кіруючай эліты, а яна ў Беларусі поўнасцю русіфікаваная. А калі ўлічыць сілу рускага моўнага лобі, беларусізацыя адыходзіць на бліжэй неакрэсленую перспектыву... (В. Луба, Рускае моўнае лобі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-05-16
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org