- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяржаўная ўлада ў Беларусі намерылася не даць сваім грамадзянам па-чалавечы сустрэць Новы год і Раство. Калядны „падарунак” у выглядзе прэзідэнцкіх выбараў, абрынуўся на галовы бедных людзей нібы цунамі. Здаецца, з абодвух бакоў пачалі хапацца за валяр’янку і валідол. Некаторыя людзі пасля абвяшчэння даты „выбараў” нават плакалі, настолькі стаміўшыся за дванаццаць гадоў ад цынічнай хлусні, падману, распальвання грамадзянскай і нацыянальнай варожасці. І сапраўды, за апошнія дванаццаць гадоў Беларусь яшчэ не ведала такой грамадзянскай канфрантацыі. Можа яна незаўважная адразу знешне, але яна паслядоўна нарастае. Распальваецца дзяржаўнай прапагандай і міжнацыянальная варажнеча (тое, чаго не было даўно) — паміж беларусамі і расіянамі, паміж палякамі і беларусамі, паміж беларускімі грамадзянамі і суседзямі. Ці стане 2006 год — годам станоўчых для Беларусі пераменаў? Крот гісторыі, як казаў вялікі праваабаронца Андрэй Сахараў, капае незаўважна. Сахараву пашчасціла спраўдзіць сваю місію і дажыць да канання СССР — адной з самых страшных імперый у гісторыі чалавецтва. (У. Хільмановіч, Святло Віфлеема, фрагмэнт)