- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошні дзень мінулага года Раённая пракуратура Беласток-Поўдзень склікала чарговую прэс-канферэнцыю ў справе „Нівы” з мэтай паінфармаваць журналістаў пра завяршэнне даследавання, пра якое стала вядома так у Польшчы, як і ў Беларусі. Нашу рэдакцыю, традыцыйна ўжо, не запрасілі, хаця 9 членаў Управы Праграмнай рады пракурор Бажэна Кішло палічыла вінаватымі ў парушэнні закону аб рахункаводстве, але з-за таго, што ніхто з іх раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і ад вынікаў „злачыннай” дзейнасці не атрымаў ніякай карысці, запрапанавала гадавы тэрмін „ўмоўнага” пакарання. Нехта, аднак, пасля паўтарагадовай прапагандысцкай кампаніі супраць Праграмнай рады павінен быць вінаватым. Інакш закончылася б гэта кампраметацыяй дзяржаўнага апарату. Лагічна тады, што вінаватымі маглі стаць толькі тадышні старшыня Рады (ніжэйпадпісаны) і бухгалтарка. Ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, у след за выказваннем пракурора, прагучала, што незаконна атрымалі мы і выдаткавалі ў 2001-2003 гадах звыш 99 тысяч злотых. (Я. Мірановіч, Вачыма абвінавачанага, фрагмэнт)