- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Комплексе школ па вуліцы Новаваршаўскай у Гайнаўцы ў снежні 2002 года арганізаваны былі „Адкрытыя дні школы”. Маглі яе наведаць бацькі, вучні іншых школ і жыхары Гайнаўкі. На калідорах арганізаваны былі выстаўкі, на якіх паказваліся дасягненні вучняў у розных галінах. Бацькі маглі прыйсці на ўрокі і паглядзець як вучаць іхных дзяцей. З верасня 2002 года, у параўнанні з мінулым школьным годам, на 80 асоб пабольшала колькасць навучэнцаў беларускай мовы. Зараз беларускай мове вучыцца 126 вучняў Падставовай школы і 99 гімназістаў. Апошнім часам у Падставовай школе пачалі ствараць асобны клас, у якім прадбачваецца навучанне беларускай мовы. Пазней вучні гэтага класа будуць вучыцца роднай мове ажно да заканчэння вучобы ў школе. Старэйшым вучням, якія выявілі ахвоту вучыцца беларускай мове, ствараліся міжкласныя групы. Найбольш новых ахвотных вучыцца беларускай мове паявілася сярод гімназістаў, якія намерваюцца паступіць у Гайнаўскі белліцэй. (А. Мароз, Цікавасць да беларускай мовы, фрагмэнт)