be
pdf

Ніва 19 (2608) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ёсць людзі, якія праз доўгія гады пасля вайсковай службы з нейкім патаемным захапленнем любяць успамінаць менавіта вайсковыя часы. І такіх людзей нямала. Дастаткова ім прысесці за кілішкам гарэлкі, або з вудой ля рэчкі, або з сям’ёй на прыродзе, як яны бясконца апавядаюць пра дні сваёй маладосці ў салдацкіх мундзірах. Прычыны такога захаплення тымі гадамі, калі пагоны былі прадметам гонару перад супрацьлеглым полам, у кожнага свае. Хтосьці пасля службы так нічога ў сваім жыцці і не паспрабаваў зрабіць, чагось такога радыкальнага, актыўнага, смелага. Вось і ўспамінаецца маладосць з аўтаматам у руках. Іншаму падабаецца тое, што яго там цанілі, паважалі і шанавалі, бо давяралі не толькі падмятаць вуліцу, фарбаваць траву, самому засцілаць ложак, але яшчэ і страляць з аўтамата. Другі проста адпачываў ад таго, што нічога не трэба было думаць. Усё за цябе вырашаць іншыя. А ты толькі рабі што скажуць і ўсё тут. А нехта проста сумуе па тых часах, бо быў малады ды спрытны і здавалася яму тады, што наперадзе доўгае і шчаслівае жыццё. А тое жыццё пайшло не так, мары не рэалізаваліся, надзеі не спраўдзіліся. Дык хоць застаўся прыемны ўспамін пра тое, як думалася, што вось адслужыць і ўсё жыццё ў яго кішэні. (В. Сазонаў, Чарнобыльская рота, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-05-07
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org