- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сядзіба спадарства Казлоўскіх на новаляўкоўскім хутары, які сёння апынуўся на прамежку поля між маладымі лясамі, што прасцерліся паміж Нарвай і Баброўкай, ды сенажаццю ад гэтай апошняй рачулкі. Згаданыя лясы выраслі невыпадкова: карміліца-зямелька там небагатая, давала небагаты сельскагаспадарчы ўраджай, таму і пайшла пад аблясенне, даючы сёння неблагі плён грыбоў. А людзі?.. Старэйшае пакаленне жыхароў суседніх Лазовага і Новін ды іх наваколля адправілася на недалёкія могілкі, а большасць малодшага пакалення разляцелася ад родных ніў шукаць хлеба па розных выраях. Прабаваў і спадар Барыс Казлоўскі скаштаваць нейкай больш ці менш адлеглай экзотыкі, але ўсё ж такі прычаліў на бацькаўшчыну. Працаваў у эскаэры, меў пад сабой склад запчастак. Паедуць дастаўшчыкі па тавар, праматаюць яго яшчэ ў дарозе, а на ўлік склада трэба прыняць тое, чаго ўжо ў наяўнасці няма. Падлік выявіў бракі на складзе, давялося мець справу з пракурорам, судом... (А. Вярбіцкі, Каб не кідалі роднага, фрагмэнт)