- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачатак мая здаўна атаясамліваецца з вялікім святкаваннем. Аднак урачысты настрой у гэты час з’яўляецца зусім не з-за сапраўднага прыходу вясны, калі прырода поўным голасам заяўляе аб сваёй прыгажосці. Чалавек жыве сваімі штучнымі катэгорыямі і найчасцей святкуе гадавіну перамог сваіх плямёнаў над іншымі плямёнамі. Раней пачатак мая віталі шэсцямі ў гонар дзіўнай грамадскай катэгорыі званай пралетарыятам. Ніхто добра не ведаў што такое пралетарыят, але пад чырвонымі сцягамі ішлі сяляне і рабочыя, інтэлігенты і чыноўнікі, а як авангард пралетарыяту з высокіх трыбунаў прамаўлялі мардатыя дзядзькі. Колькі ж тады гучала пустых слоў пра класавую барацьбу, сяброўства народаў, пра „вечную дружбу польскага і савецкага рабочага класа”, пра змаганне з імперыялізмам. Пару гадоў пасля тыя ж людзі — авангард пралетарыяту — упалі ў абдымкі імперыялістаў і са шчырымі слязамі ў вачах пачалі гаварыць пра рыначную гаспадарку і дэмакратыю. Пралетарыят тым часам пачаў святкаваць па новым стылі, два дні пазней, як яму падказаў новы авангард, гэтым разам не класавы, але нацыянальны, у гонар Канстытуцыі 3-га Мая. (Я. Мірановіч, Святкуем, фрагмэнт)