- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Упершыню за больш чым трыццацігадовую гісторыю прэстыжных Варшаўскіх тэатральных сустрэч выступіў на іх беластоцкі Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі. А гэта дзякуючы «Антыгоне», прэм’еры якой у пачатку верасня мінулага года на плошчы ў Крынках, а праз тры тыдні насупраць каталіцкай кафедры ў Беластоку ўскалыхнулі жыхароў. У сталіцы спектакль у рэжысуры дырэктаркі тэатра Агнешкі Карыткоўскай-Мазур і з задумы Лявона Тарасэвіча ды ў першай у яго жыцці сцэнаграфіі быў вельмі цёпла прыняты: працяглымі апладысментамі гледачоў, некаторыя з якіх падняліся з месц, і ў большасці цёплымі меркаваннямі рэцэнзентаў.