be
pdf

Ніва 17 (2502)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Недзе ў палове сакавіка заманілася мне зазірнуць на газетныя сайты бліжняга замежжа, у тым ліку і сербскія. І асталася б гэтая заманка ў маім зацішку, калі б не фельетон Яўгена Мірановіча п.з. „Косава без сербаў” у 14 н-ры „Нівы”. Пра шматлікія падзеі ў свеце мы атрымліваем вельмі скандэнсаваную сінтэтычную інфармацыю, да якой, не маючы магчымасці пабачыць грунт, з якога яна вырасла, ставімся паводле асабістых сімпатый да афарбоўкі голасу яе дыктараў. Таму хачу падкінуць крышку зачытаных мною сербскіх вытрымак на сербска-косаўскую тэму. Жарка Корач у „Vreme” піша пра застрэленага годам раней сербскага прэм’ера Зорана Джынджыча, у асобе якога „Сербія магла навярстаць усё тое, што згубіла бязглуздай палітыкай і крывавымі войнамі, якія вяла цягам апошняга дзесяцігоддзя ХХ веку”. А Радаслаў Стаянавіч у „Палітыцы” дадае: „На жаль, сербскія палітыкі часта забывалі пра людскія ахвяры дзеля іхніх палітычных мэтаў, якія яны аб’яўлялі нацыянальнымі”. Дзе паны б’юцца, там мужыкам ілбы трашчаць. (А. Вярбіцкі, Балканскі жах, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-04-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org