- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лічба „тры” кожнаму славяніну заўсёды была нейкай магічнай, нешта азначаючай і незразумела таямнічай. Пры гэтым яна магла несці як добры, так і кепскі сэнс. А часамі нешта сярэдне-незразумелае ці зразумелае да паловы, або ад паловы незразумелае. Памятаю з дзяцінства, як на Вялікдзень у гасцях, непітушчую жанчыну (а тады такія яшчэ былі), гаспадары абавязкова змушалі выпіць трэці кілішак, прыгаворваючы ў якасці аргумента словы, што Бог Тройцу любіць. А вось на паховінах за супакой душы нябожчыка выпіць больш трох чарак лічылася дурным тонам. Каб прагнаць нячысціка ці прывід які трэба было тройчы перажагнацца, а каб нішто не замінала здзяйсненню задуманага — тры разы плюнуць праз левае плячо (у некаторых месцах неабавязкова праз плячо, галоўнае тройчы). (В. Сазонаў, Магічная лічба „тры”, фрагмэнт)